back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

8 ліпеня 2019

За званне пераможцаў і ўладальнікаў пераходнага кубка на працягу пяці дзён змагаліся гульцы з шасці вуліц райцэнтра — Перамогі, Каваленкі, Касманаўтаў, Кастрычніцкай, Азгура, а таксама завулка Касманаўтаў.

Чэмпіянат праводзіўся па кругавой сістэме. Пераможца вызначаўся па колькасці набраных ачкоў – забітых галоў.
Спаборніцтва, арганізатарам якога выступіў сектар спорту і турызму райвыканкама, праводзіцца другі год. Па словах Святаслава Шуцікава, трэнера ФСК “Алімп”, мэта мерапрыемства не толькі ў папулярызацыі футбола сярод сенненцаў. Гэта яшчэ цудоўная магчымасць дзецям вуліц заявіць пра сябе.
Па выніках чэмпіяната бронзавымі прызёрамі сталі пераможцы мінулага года — каманда завулка Касманаўтаў. Па словах гульцоў, вынік быў відавочны, бо ў іх складзе адбыліся змены, таму не хапіла сабранасці, каб утрымаць пазіцыю лідара. Срэбра – у юных футбалістаў вуліцы Кастрычніцкай. Абсалютнымі пераможцамі і ўладальнікамі пераходнага кубка сталі прадстаўнікі вуліцы Азгура.

Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern