back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

26 жніўня 2019

Хлебаробы Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі 19 жніўня завяршылі абмалот зерневых культур. 

З плошчы 450 га сабрана 2177 тон збожжа пры ўраджайнасці 48,4 цэнтнера з гектара.

 Высокая ўраджайнасць і значны валавы намалот зерня дазволілі яшчэ за некалькі дзён да таго двум экіпажам сельгасарганізацыі перасягнуць намалот у 1 тыс. тон зерня каласавых і крыжакветных культур.

 Запаветны рубеж пакарыўся Барысу і Рэгіне Гарнак, Аляксею Гарбачову і Уладзіміру Васілёнку. Менавіта яны на працягу многіх гадоў дастойна прадстаўляюць Сенненшчыну на абласных  і рэспубліканскіх “Дажынках”. Сёлета камбайнеры ВДМС зноў першымі сярод экіпажаў Сенненшчыны, якія працуюць на тэхніцы беларускай вытворчасці, намалацілі  па 1000 тон збожжа.

 Сёлетняе жніво яшчэ не завершана. Наперадзе абмалот яравога рапсу, канюшыны. Ды і на палетках іншых сельгасарганізацый значныя плошчы зерневых культур яшчэ не ўбраны. Так што павялічаць валавы намалот да 2 тысяч тон у экіпажаў магчымасць ёсць.

 Падкрэслім яшчэ адну важную акалічнасць. Экіпаж Аляксея Гарбачова і Уладзіміра Васілёнка працуе на камбайне КЗС-10К трынаццаты сезон. Тым не менш старэйшая ў раёне машына, як і ў папярэднія гады, эксплуатуецца без сур’ёзных паломак. Што, з аднаго боку, сведчыць пра яе грунтоўную падрыхтоўку да жніва, з іншага- прафесіяналізм механізатараў.

 Сямейны экіпаж Гарнакоў працуе на новым КЗС-1218. Сёлетняе жніво першае і для Рэгіны. Да таго ж сямейны экіпаж, у складзе якога муж і жонка, адзіны на ўсю Віцебшчыну. Каб сесці за штурвал зернеўборачнай машыны, стаць паўнавартасным членам экіпажа і надзейным памочнікам для мужа, Рэгіна зімой прайшла вучобу.

 — Поспех сам па сабе не прыходзіць, — упэўнены Аляксандр Макаранка , старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК, і Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгасхарча. Яны павіншавалі камбайнераў з працоўнай перамогай, уручылі механізатарам Падзячныя пісьмы райвыканкама, прафсаюзныя адзнакі і грашовыя прэміі, што прадугледжаны ўмовамі спаборніцтва. Цырымонію ўзнагароджання правялі ў час ранішняй планёркі, у прысутнасці ўсяго калектыву, кожны член якога таксама ўнёс уклад у поспех калег.

«Голас Сенненшчыны»  Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

На здымку: віншаванні прымае сямейны экіпаж.

Фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern