back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

14 жніўня 2020

У Сянно ўшаноўвалі ветэрана скуранога мяча Аляксандра Рачкоўскага

У гэтым годзе завяршыў выступ за cенненскі футбольны клуб адзін з самых вопытных гульцоў чэмпіянату вобласці Аляксандр Рачкоўскі. Нядаўна на полi ФСК райцэнтра прайшло ўшанаванне ветэрана.

Славы сенненскаму футболу ён прынёс за 25 гадоў нямала. Персанальная статыстыка гульцоў клуба вялася з 2001 года. З таго часу і аж да 2019 года Аляксандр Рачкоўскі правёў за каманду горада Сянно 246 гульняў, у якіх забіў 72 галы і аддаў 31 галявую перадачу. Акрамя таго, ён тройчы станавіўся лепшым бамбардзірам чэмпіянату Віцебскай вобласці - у 1997 годзе (забіўшы 18 галоў), у 2001-м (16), у 2003-м (19).

У знак прызнання заслуг Аляксандра Аляксандравіча сектар спорту і турызму райвыканкама арганізаваў футбольны турнір. Для ўдзелу ў ім, прыбылі гульцы, шмат гадоў змагаўшыяся плячо ў плячо з віноўнiкам урачыстасці. Гонар падняць сцяг краіны дастаўся ветэрану скуранога мяча. Ад райвыканкама яму была ўручана падзяка.

Трэнер Сенненскай СДЮШАР Святаслаў Шуцiкаў успомніў пра футбольныя гады, праведзеныя з Аляксандрам Рачкоўскім, падарыў сябру майку пад №10 - менавіта пад гэтым нумарам многія гады выступаў Рачкоўскі, а таксама ўручыў сувенір - залаты буц. Ад імя старога складу ФК павіншаваў віноўнiка імпрэзы былы капітан каманды Іван Казлоўскі.

Турнір быў эмацыйным, але сяброўскім. Перамагла каманда з Богушэўска. Другое месца занялі футбалісты Віцебска, трэцяе - у сенненцаў.

Пасля завяршэння турніру, калі ўсе дыфірамбы адгучалі, мы пагаварылі з Аляксандрам Рачкоўскім.

«Заразіў» яго гульнёй з мячом настаўнік Беліцкай ДССШ Пётр Рацько. Аляксандр спрабаваў займацца біятлонам, валейболам, лёгкай атлетыкай. Але любімым відам спорту застаўся ўсё ж такі футбол.

Пасля вучобы працаваў на Барысаўскім заводзе трактарнага электраабсталявання, ажаніўся і вярнуўся на малую радзіму. Працаваў пяць гадоў у былой Сенненскай ПМК-33. Менавіта тады, у 1985 годзе, пачалася сур'ёзная футбольнае жыццё Аляксандра Рачкоўскага. Большую яго частку ён прысвяціў мясцовай камандзе, за выключэннем двух гадоў, калі гуляў за каманду Віцебскага мясакамбіната.

- Я хацеў выпрабаваць сябе ў футболе больш высокага ўзроўню, - кажа Аляксандр Аляксандравіч.

У той перыяд яму давялося гуляць супраць землякоў. З лікам 1:1 ён забіў вырашальны пераможны гол. Пачуцці, прызнаецца, былі змешаныя.

Аляксандр Рачкоўскі жыве у абласным цэнтры з 1991 года, але ўвесь гэты час гуляў за зборную райцэнтра. У свае 57 гадоў ён дасць фору моладзі. У чым сакрэт добрай фізічнай формы? Ветэран адназначна адказвае: «У спорце!».

Кожны дзень Аляксандр Аляксандравіч бегае па перасечанай мясцовасці. Узімку, калі няма футбольных баталій, гуляе ў валейбол за каманду свайго прадпрыемства - РУП «Віцебскэнерга». За яго ж выступае і ў першынстве абласнога цэнтра па футболе сярод ветэранаў.

«Віцебскія весткі» , Ірына Хасанава.

Фота Ірыны Хасанава.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern