
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
У Сенненскім раёне сёння выратавалі заблытаўшагася ў сетках лебедзя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Заўважылі патрапіўшую ў бяду птушку адпачываючыя на возеры Абальцы паблізу вёскі Меліхава. Дзякуючы іх званку на дапамогу лебедзю аператыўна прыбылі супрацоўнікі МНС і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На лодцы ратавальнікі даставілі птушку на бераг і вызвалілі ад рыбалоўнай прылады.
Цяпер жыццё лебедзя па-за небяспекай.
Фота Сенненскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
