back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

17 красавіка 2019

У першы дзень Тыдня лесу, які штогод праводзіцца ў Беларусі, у Сенненскім лясніцтве завяршылі пасадку маладых саджанцаў.

Яны высаджаны на плошчы 11,4 га, 30 га пасадак дапоўнена. Для Уладзіміра Саржыцкага, які ўзначальвае вытворчае падраздзяленне, сёлетні сезон 33-ы па ліку, Дзмітрый Стук, навучэнец Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, які праходзіць вытворчую практыку ў лясніцтве пасля першага курса навучання, садзіў свой лес упершыню.

 Малады чалавек – грамадзянін Расійскай Федэрацыі, у Беларусі мае від на жыхарства. Яго бацька нарадзіўся і жыў на Сенненшчыне. Зараз – ён афіцэр расійскай арміі, аднак пасля завяршэння службы мяркуе вярнуцца на радзіму. Таму Дзмітрый і аказаўся ў Беларусі. Невыпадковым быў і выбар прафесіі. Яго дзядуля працаваў у лясной гаспадарцы, быў майстрам лесу. Хлопец таксама марыць звязаць свой лёс з лясной гаспадаркай. На вытворчай практыцы імкнецца даведацца як мага больш пра будучую спецыяльнасць. А таму не толькі садзіў лес, што ўваходзіць у абавязкі лесніка, але і ўдзельнічаў у адводзе ляснога ўчастка, знаёміўся з разнастайнай тэхнічнай дакументацыяй.

 — Хлопцу ўсё цікава. А мы гатовы падтрымаць гэту цікаўнасць, бо бачым у ім свайго будучага калегу, — падзяліўся сваімі назіраннямі Уладзімір Саржыцкі.

 А тым часам Тыдзень лесу працягваецца. Працягваецца пасадка лесу. Шмат работы па навядзенні парадку ў лесапарках, паўз дарог, на ўзлесках. Скарыстайцеся шанцам зрабіць нашу зямлю больш прыгожай, заклікаюць грамадскасць работнікі лясной гаспадаркі.

НА ЗДЫМКУ: Уладзімір Саржыцкі і Дзмітрый Стук у час пасадкі лесу.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern