
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
У аграпрамысловыя аб'яднанняi Віцебскай вобласці дадаткова ўключаны 12 сельгасарганізацый з 8 раёнаў. Адпаведнае рашэнне Віцебскага аблвыканкама апублікавана на афіцыйным сайце выканаўчага органа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Найбольшая колькасць новых удзельнікаў папоўніла інтэграцыйную структуру на базе УП "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат". У яе склад уключаны ААТ "Агравiдзы" (Браслаўскі раён), ААТ "Даватарскі" і "Жвiранка" (Шаркаўшчынскі раён), а таксама ААТ "Чарневічы" (Глыбоцкі раён). Аграпрамысловае аб'яднанне на базе УП "Полацкі малочны камбінат" пашырылася за кошт ААТ "Ільюшэнскі" (Ушацкі раён), ААТ "Княж" (Глыбоцкі раён) і ААТ "Мікалаеўскі" (Міёрскі раён).
Па два новых ўдзельніка ўключаны ў структуры на базе ААТ "Віцебскі мясакамбінат" і УП "Аршанскі мясакансервавы камбінат" (адпаведна ААТ "Літусава" і "Сінягорскае" (Сенненскі раён), КСУП "Племянны завод "Рэканструктар" і ААТ "Слаўнае" (Талачынскі раён)). У аб'яднанне на базе УП "Пастаўскі малочны завод" увайшло ААТ "Камайскі-Агра". За кошт уключэння новых удзельнікаў пашырыліся сыравінныя зоны аграпрамысловых аб'яднанняў.
Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, гэтыя арганізацыі раней планавалі заключыць дагаворы аб аграпрамысловым аб'яднанні, аднак не змаглі вырашыць неабходныя арганізацыйныя пытанні ў тэрмін да 1 сакавіка 2020 года.
Акрамя таго, гэтым жа рашэннем аблвыканкама выключаны з ліку удзельнікаў інтэграцыйных структур ААТ "Віцебскхлебпрам" і ААТ "Малькова" (Лёзненскі раён).
Усяго ў Віцебскай вобласці дзейнічаюць 7 аграпрамысловых аб'яднанняў, створаных па ўказе ад 25 лютага 2020 года №70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці" на базе ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", "Віцебскі мясакамбінат", "Малако" г.Віцебск, "Пастаўскі малочны завод", УП "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат", "Аршанскі мясакансервавы камбінат", "Полацкі малочны камбінат". У складзе інтэграцыйных структур працуюць 144 арганізацыі.
