back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

4 верасня 2020

Традыцыйную дабрачынную акцыю «Партфель» напярэдадні 1 верасня правялі ў Сенненскім раённым выканаўчым камітэце

Традыцыйную дабрачынную акцыю «Партфель» правялі ў Сенненскім раённым выканаўчым камітэце. Яна прайшла ў рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў, мэта якіх - падтрымаць дзяцей з розных катэгорый сем'яў у падрыхтоўцы да школы.

Да сустрэчы з гасцямі ў шматдзетнай сям'і Фралова з Сінягорскага рыхтаваліся з самай раніцы. «Старэйшы ў гэтым годзе ідзе ў дзевяты клас, самай маленькай - тры месяцы, - пералічвае кіраўнік вялікага сямейства Пётр Фралоў. - У школу гэтай восенню пойдуць пяцёра з семярых нашых дзяцей».

А вось падрыхтоўку да гэтай падзеі, як кажуць бацькі, яны праводзілі загадзя. На самы канец летніх канiкул пакінулі нязначныя дробязі, накшталт ручак-алоўкаў. Праўда, прызнаюцца, што дапамога ў зборы рабят да школы заўсёды дарэчы. Бацькам - добрая дапамога, дзецям - радасць.

Парадавалі маленькіх Фраловых і сёлета: ў госці да іх са школьнымі прыладамі ў якасці падарункаў і прысмакамі прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Мароз, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, прадстаўнікі аддзела па адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх, раённых арганізацый РГА «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын».

«Гэта вельмі добрае і патрэбнае пачынанне, - адзначыў Ігар Мароз. - Важна, што да дабрачыннага марафону напярэдадні новага навучальнага года падключаюцца розныя службы, грамадскія аб'яднанні, неабыякавыя людзі, якія разумеюць, што 1 верасня мусіць стаць святам абсалютна для ўсіх школьнікаў».

Святочны настрой напярэдадні Дня ведаў падарылі і дзецям Фраловых: яны з цікавасцю разглядалі новенькія партфелі, яркую канцылярыю і іншыя падарункі. І вядома, абяцалі вучыцца толькі на «добра» і «выдатна».

Варта адзначыць, што такая дабрачынная акцыя праводзіцца райвыканкамам на працягу некалькіх гадоў і стала добрай традыцыяй, якая абавязкова будзе мець працяг.

«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.

Фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern