back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

17 ліпеня 2020

Стартавала традыцыйная раённая дабрачынная акцыя «Партфель-2020»

Аддзелам па адукацыі райвыканкама і ўстановамі адукацыі раёна праводзіцца арганізацыйна-практычная праца па падрыхтоўцы школьнікаў да новага навучальнага года.

Вядзецца абследаванне сем'яў на прадмет гатоўнасці вучняў да школы. Педагагічныя работнікі тлумачаць бацькам пытанні атрымання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, іншых відаў сацыяльнай дапамогі і паслуг, расказала метадыст Сенненскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ганна Шыбека.

Асаблівая ўвага надаецца дзецям з праблемных, шматдзетных, малазабяспечаных, няпоўных сем'яў, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзяцей-інвалідаў, дзе бацькі маюць патрэбу ў аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы школьнікаў да навучальнага года.

Ва ўстановах адукацыі арганізаваны збор адзення, абутку, школьных прылад дзецям з вышэйзгаданых сем'яў.

Удзел у акцыі прымуць таксама іншыя ўстановы і прадпрыемствы раёна, грамадскія арганізацыі і аб'яднанні.

«Голас Сенненшчыны», Таццяна Буракова.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern