
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Старэйшына вёскі Сукрэмна Сенненскага раёна Марыя Савлевiч ўсё жыццё на грамадскай працы. Неаднаразова абіралася дэпутатам мясцовых Саветаў розных узроўняў, у тым ліку і абласнога у 1980-х гадах, была членам бюро райкама КПБ.
Родам Марыя Макараўна з вёскі Пасад, што пад Багушэўскам. На іншы канец раёна пераехала ў 1972-м пасля заканчэння Лужаснянскага тэхнікума, вывучыўшыся на агранома. У калгасе «Кастрычнік» маладога спецыяліста прызначылі брыгадзірам. У гаспадарцы было каля 2,8 тыс. га раллі, вырошчвалі збожжавыя, бульба, лён, буракі. Дружны калектыў сельгаспрадпрыемства не дзяліў абавязкі. У гарачую пару ўсе выходзілі ў поле і працавалі да позняга вечара, нягледзячы на пасады. У «Кастрычніку» добра спарадзіў лён, нядрэнную ўраджайнасць давалі збожжавыя - бывала, на асобных участках атрымлівалі 56 ц/га ячменю. Пазней працавала начальнікам участка. А з 1993-га і да выхаду на заслужаны адпачынак - загадчыцай фермы. Тады на карову ў сярэднім за год у калгасе надойвалі па 3,5 тыс. кг і знаходзіліся ў тройцы лідэраў па раёне.
Замуж малады спецыяліст выйшла за ветурача Мікалая Савлевiча, з якім выхавала дваіх сыноў і дачку. На жаль, больш за год таму Мікалай Міхайлавіч памёр, і цяпер Марыя Макараўна спраўляецца з гаспадаркай адна.
У Сукрэмна 20 дамоў, сем з іх належаць дачнікам - выхадцам з вёскі, якія калісцi з'ехалі ў горад і цяпер ўлетку наведваюцца ў бацькоўскія хаты. З падтрыманнем парадку праблем няма, усё старанна абкошваюць свае тэрыторыі. Мінулым летам выйшла з ладу помпа воданапорнай вежы, запатрабаваліся сродкі на ліквідацыю непаладкі. Пастаянныя жыхары вёскі і дачнікі з разуменнем паставіліся да просьбы старэйшыны і здалі па 30 руб. У невялікай вёсцы на 13 пастаянна пражываючых 17 кароў, што сведчыць аб працавітасці жыхароў. Малако здаюць дзяржаве. Разлікі кожныя дзесяць дзён прыносяць добрую прыбаўку да асноўнай крыніцы даходу. Трымае Рагулю і Марыя Макараўна, хоць прызнаецца, што ўжо і не трэба б. Аднак - звычка.
На мясцовым могілках рэгулярна праводзяцца суботнікі, якія не абыходзяцца без удзелу старшыні Нямойтаўскага сельсавета Анатоля Бараноўскага. У ліку памагатых старэйшыны Надзея Шарановiч, Святлана Будас. Без увагі не застаюцца і магілы землякоў, да якіх ужо няма каму прыехаць.
Марыя Макараўна кажа, што ў Сукрэмна яе заўсёды паважалі, і зараз старэйшыя звяртаюцца ласкальна, як у брыгадырскiм юнацтве, - Марыiчка. Сярод іх 93-гадовая Кацярына Максімаўна Грамузава, якая адпрацавала ўсё жыццё цялятніцай і загадчыцай фермы. Па вечарах Марыя Савлевiч прыходзіць да яе ў госці, абмяркоўваюць мясцовыя і тэлевізійныя навіны, успамінаюць былое.
«Віцебскія весткі». Сяргей Ляшук
Фота аўтара.
