back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

6 лістапада 2019

Сянно ў кастрычніку 1917-га

Кастрычніцкая рэвалюцыя аказала значны ўплыў на  далейшы ход сусветнай гісторыі і развіцця грамадства.

 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917г. у Петраградзе перамагло ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. У гэты ж дзень выканкам Мінскага Савета выдаў загад №1, у якім гаварылася: «У Мінску ўлада перайшла ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў». У канцы кастрычніка — сярэдзіне лістапада савецкая ўлада перамагла ў шэрагу гарадоў Беларусі: Віцебску, Оршы, Бабруйску, Лепелі, Бешанковічах, Сянне і іншых гарадах і мястэчках.

 26 лістапада на I-ым з’ездзе сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў Сенненскага павета прынята рэзалюцыя, у якой адзначалася, што «… ўся ўлада ў Сенненскім павеце пераходзіць да савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў і ваенна-рэвалюцыйнага камітэта».

 Па ўспамінах відавочцаў, менавіта гэтыя словы былі сказаны з балкона будынка ў г. Сянно па вул. Савецкай, 13, дзе размяшчалася кіраўніцтва Сенненскага павета (цяпер — будынак Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея). 

 Актыўнымі ўдзельнікамі станаўлення Савецкай ўлады на Сенненшчыне былі Віктар Нікадзімавіч Красноўскі, член павятовага рэўкома; Герасім Пракопавіч Шаўкун, член выканкама, павятовы арганізатар па рабоце ў вёсцы; Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў, член павятовага выканкама, які пасля стаў першым наркамам земляробства Беларусі; Васілій Захаравіч Жыгуноў, сакратар Латыгаўскага сельскага Савета, удзельнік харчразвёрсткі, у выніку якой Сенненскі павет адпраўляў рабочым Масквы і Петраграда, а таксама на фронт, вялікую колькасць вагонаў з харчаваннем.

З успамінаў

Васілія Жыгунова:

 «У канцы 1918 года наша сям’я вярнулася ў родныя Паўлавічы. Тады многія вярталіся з Піцера ў сельскую мясцо­васць,  ратуючыся ад голаду. Я пачаў працаваць сакратаром Латыгаўскага сельскага Савета Сенненскага павета. У студзені 1919 уступіў у Камуністычную партыю,  дзе на той момант налічвалася больш за два дзясяткі камуністаў.

 Мне разам з іншымі таварышамі давялося ўдзе­льнічаць у правя­дзенні харчразвёрсткі. Хлеб накіроўвалі падводамі ў павятовы цэнтр Сянно. Калі беднякі і сераднякі адгукаліся на заклікі савецкай улады, то багацеі аказвалі жорсткае супраціўленне, забівалі актывістаў. Так, у вёсцы Савушы кулакі забілі Мікіту Шарэнду. Ён быў членам камітэта беднаты.

 Вялікая ўвага ўдзялялася на­дзяленню сялян будаўнічымі матэрыяламі з дзяржаўных лясоў,  для будаўніцтва жылля. Паступова сяляне на практыцы пераконваліся ў перавагах жыцця пры савецкай уладзе.

 У пачатку сакавіка 1921 года ўдзе­льнічаў у падаўленні Кранштадскага мецяжу. Быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталі год.

 Вярнуўся вясной 1922 года ў Паўлавічы. Мяне прызначылі ўпаўнаважаным па збору харчавання ў дапамогу галадаючым Паволжа. Адначасова працаваў сакратаром уноў створанага Паўлавіцкага сельсавета,  у  хуткім часе стаў яго старшынёй. У 1924 годзе мяне абралі старшынёй спажывецкай кааперцыі.

 Адбывалася масавае вяртанне моладзі з горада і Чырвонай Арміі ў вёску. Яна атрымоўвала зямлю і будавала хаты. Склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання культурна-масавай  работы ў весках».

 

«Голас Сенненшчыны»

На здымке: Работнікі Сенненскага райвыканкама, 1925 год

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern