back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

5 жніўня 2020

Шэраг пытанняў абмеркавалі падчас правядзення Дня сельсавета, што прайшоў на базе Машканскага сельвыканкама

Якія пытанні ўздымалі жыхары Машканскага сельсавета падчас сустрэч з насельніцтвам, як затрымаць моладзь на вёсцы, якія меры прыняты па навядзенні парадку на зямлі - гэтыя, а таксама шэраг іншых пытанняў абмеркавалі падчас правядзення Дня сельсавета, што прайшоў на базе Машканскага сельвыканкама.

Перад тым, як яго правесці, прарабілі вялікую падрыхтоўчую работу: па добраўпарадкаванні, вырашэнню надзённых праблем насельніцтва. Было створана некалькі рабочых груп, члены якіх наведалі вёскі, якія размяшчаюцца на тэрыторыі сельскага савета, пагутарылі з людзьмі, даведаліся, якія пытанні іх хвалююць. Прыём грамадзян у Машканах правёў і старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Мароз. Аналіз праведзенай работы лёг у аснову мерапрыемства, на якое сабраліся кіраўнікі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, каб не толькі даць ацэнку зробленаму, але і прапрацаваць план далейшых сумесных дзеянняў.

Практыка правядзення Дзён сельсавета дазваляе разгледзець працу ўсіх устаноў і арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць мясцовага насельніцтва, выявіць праблемы, намеціць шляхі іх вырашэння, адзначыў, адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вiлюга. Вяскоўцам павінны быць даступны ўсе выгоды цывілізацыі. Стварыць камфортныя ўмовы для іх жыцця, прыцягваць на сяло моладзь - задачы, якія стаяць перад усімі раённымі службамі.

Вулічнае асвятленне і праца аўтамагазінаў, арганізацыя аўтобуснага паведамлення і стан вулічна-дарожнай сеткі - ўсё тэмы, узнятыя падчас сустрэч з насельніцтвам, прапрацавалі з адпаведнымі службамі, вызначылі план сумесных дзеянняў. У ходзе мерапрыемства было адзначана, што многае ўжо зроблена. У полі гледжання застаюцца пытанні навядзення парадку на зямлі, знос старых будынкаў, уцягванне ў гаспадарчы абарот зямель, санітарны парадак у населеных пунктах і іншыя. Так што комплекснае вывучэнне жыццезабеспячэння насельніцтва сельсавета будзе працягнута. Важна, каб ні адна праблема не засталася без увагі.

А фінальнай кропкай мерапрыемства стаў канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі Машканскага СДК.

«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern