
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
- Шмат у чым крадзяжы ровараў адбываюцца па віне саміх гаспадароў, якія пакідаюць іх без нагляду на вуліцах, у пад'ездах і падвалах жылых дамоў. Такой нядбайнасцю і карыстаюцца зламыснікі, - распавядае Дзмітрый Беразнёў, першы намеснік начальніка Сенненскага РАУС - начальнік крымінальнай міліцыі.
Згодна статыстыкі, значная колькасць крадзяжоў ровараў здзяйсьняецца ў сельскіх раёнах, дзе гэты транспартны сродак найбольш часта выкарыстоўваецца насельніцтвам.
У мэтах папярэджання крадзяжоў ровараў Дзмітрый Беразнёў рэкамендуе прытрымлівацца наступных правіл:
- не пакідайце свой ровар без нагляду;
- не давярайце нагляд за роварам выпадковым людзям;
- абсталюйце ровар супрацьугоннай прыладай;
- абавязкова захоўвайце дакументы, якія вам выдаюць пры куплі ровара;
- пры адсутнасці серыйнага нумара зрабіце на раме транспартнага сродку адмысловую пазнаку для таго, каб беспамылкова апазнаць яго.
Крадзеж ровара - гэта злачынства, якое трапляе пад артыкул 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і караецца грамадскімі працамі ці штрафам, ці папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
«Голас Сенненшчыны», Анатоль Мосін.
