
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
У Сенненскім раёне працягваецца работа па інфармаванні грамадзян аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі жыццядзейнасці.
Работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі сацабароны, энерганагляду, аддзела адукацыі і прадстаўнікамі Хадцэўскага сельскага выканаўчага камітэта правялі інструктыўна-тлумачальную працу ў домаўладаннях шматдзетных сем'яў, сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.
У ходзе якой, ратавальнікі звярталі ўвагу на стан пячнога ацяплення, не ва ўсіх домаўладаннях каля печаў размешчаны прэдтопачны ліст, таксама іх памеры часцяком не адпавядаюць устаноўленым патрабаванням - 50х70 см. Не засталася па-за ўвагай і наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Вельмі парадавала тое, што яны былі ва усіх домаўладаннях, якія наведала назіральная камісія. Але ў кагосцi яны проста ляжалі ў скрынках, не ўсталяваныя, а хтосці проста забыўся памяняць элемент харчавання. Прадстаўнікі назіральнай камісіі рэкамендавалі уласнікам замяніць элементы сілкавання, а астатнім дапамаглі ўсталяваць гэты карысны прыбор і падрабязна патлумачылі прынцып яго працы.
Як паказала праведзеная праца, абыякавых да ўласнай бяспекі грамадзян станавіцца ўсё менш, у многіх дамах заменена электрычная праводка. Аднак інспектар энерганагляду зрабіў некалькі заўваг: у кагосці праводка правісае над дзвярнымі праёмамі, дзесьці пафарбаваная або схаваная пад шпалеры, што недапушчальна. таксама рэкамендаваў карыстацца паслугамі электраманцёраў, толькі з спецыялізаваных арганізацый.
Па выніках сваёй працы камісія на кожнае домаўладанне аформіла акт, у якім паказала выяўленыя недахопы і тэрмін іх ліквідацыі. Кожны домаўладальнік атрымаў ўлётку аб захаванні правіл бяспекі жыццядзейнасці.
