back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

3 жніўня 2020

Першы камбайнер-тысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці, а праз усяго некалькі гадзін такіх стала двое

Упершыню ў гісторыі Віцебшчыны камбайнер намалаціў 1 тыс. тон масланасення рапсу. Павіншаваць перадавіка - трактарыста-машыніста ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Андрэя Бяляева - на поле ААТ «Бяленева» Сенненскага раёна прыехаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

Кіраўнік вобласці адзначыў, што такі вынік атрымлівае не кожны раён:

- У апошнія гады мы «адхіліліся ад традыцыі». Калі раней лепшымі станавіліся тыя, хто працуе на лепшых землях у Аршанскім, Дубровенскім, Талачынскім раёнах, то ў 2019-м першыя тысяча і дзве тысячы тон збожжа былі намалочаны ў Браслаўскім раёне, сёння ў лідэрах - Сенненскі.

Гэта, на думку Мікалая Шарстнёва, вынік укаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць вобласці сучасных тэхналогій. Каментуючы ход уборачнай, ён адзначыў, што надвор'е не радуе земляробаў, лавіць даводзіцца кожную пагодлівую гадзіну.

- Дзякуй за стараннасць, вытрымку і цягавітасць, - звярнуўся старшыня аблвыканкама да аграрыяў. - Вядома, прыемна працаваць на полі, дзе ўраджайнасць рапсу пад 40 ц/га. Хацелася б, каб усе палі Віцебшчыны былі такімі шчодрымі.

За сваю працу Андрэй Бяляеў таксама атрымаў падарункі ад абкама прафсаюза работнікаў АПК, Сенненскага райвыканкама, ААТ «Віцебскі мясакамбінат». Дарэчы, для яго гэта ўжо 28-е жніво і трэцяе - на камбайне New Holland SR-980.

Старшыня Сенненскага райвыканкама Ігар Мароз падкрэсліў, што ў сельскай гаспадарцы выпадковых вынікаў не бывае.

- Будучы кіраўніком сельгаспрадпрыемства ў суседнім Чашніцкім раёне, я прыязджаў на гэтае поле нарыхтоўваць кармы - касілі, па сутнасці, быльнiк. Але дзякуючы таму, што на гэтую зямлю прыйшоў гаспадар у асобе аграпрамысловага аб'яднання, адбыліся моцныя змяненні. Гэта сумесная згуртаваная праца мясцовых улад і ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

Праз усяго некалькі гадзін лік тысячнікаў папоўніў камбайнер аграпрамысловага аб'яднання, які функцыянуе на базе Аршанскага мясакансервавага камбіната.

«Віцебскія весткі», Сяргей Кавалеўскі

Фота Дзмітрыя Осіпава.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern