
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Аўтамабіль Hyundai Solaris вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва ў Сенненскім раёне, інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося ў нядзелю, 12 ліпеня, каля 14.00 побач з вёскай Массоры. Па папярэдніх дадзеных, 35-гадовы віцяблянін, рухаючыся на Hyundai Solaris, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку аварыі пацярпеў 39-гадовы пасажыр аўто, якога даставілі ў бальніцу, аднак пасля агляду медыкамі яго адпусцілі дадому.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, ўстанаўліваюцца ўсе абставіны аварыі.
