back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

19 ліпеня 2019

Пачаць уласную справу беспрацоўнай на той час жанчыне дапамагла бязвыплатная субсідыя, атрыманая праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Зараз у Людмілы невялікі магазін, які яна назвала “Свет раслін”. Ён знаходзіцца ў арэндным памяшканні будынка аптэкі – фактычна ў самым цэнтры горада.

 — Сваю справу я пачынала фактычна з нуля. Атрымаўшы субсідыю, набыла касавы апарат, стэлажы, закупіла тавар для рэалізацыі, — расказвае Людміла Цыплякова.

 Пакуль мы з ёй гутарылі ў магазін зайшла пакупніца. Яе цікавіць наяўнасць расады суніц.

 — Яшчэ не завезла. У пастаўшчыка яна ёсць, толькі недастаткова ўкаранілася, — тлумачыць Людміла і тут жа прапануе. – А вы пакіньце свой нумар тэлефона. Як толькі тавар з’явіцца ў магазіне, я пазваню.

 У магазіне можна набыць не толькі расаду. Вочы разбягаюцца ад найменняў насення, у тым ліку памідор. Іх асноўны пастаўшчык фірма “Партнёр”. Яна досыць вядомая ў Расіі і Беларусі, славіцца якасцю сваёй прадукцыі. Насенне гароднінных культур запатрабавана ад ранняй вясны да позняй восені. Нехта бярэ тыя ж памідоры пад ураджай наступнага года, агуркі, радыску, дайкон, каб пасеяць зараз. Пацяпленне клімату, наяўнасць парнікоў дазваляе агароднікам, дачнікам мець вітамінную прадукцыю са сваіх участкаў ледзь не да самых маразоў.

 Крыху пазней на першы план выйдуць сідэраты. Ужо ў наяўнасці насенне гарчыцы, рэдзькі маслічнай.

 — Вясной назіраўся ажыятажны попыт на насенне бульбы. Я яго прывозіла з Самахвалавіч, што пад Мінскам, — называе яшчэ аднаго пастаўшчыка прадпрымальнік.

 У магазіне досыць шырокі асартымент мінеральных угнаенняў, стымулятараў росту (можна набыць нават біягумус, сапрапель) для самых розных культур, сродкі аховы раслін ад шкоднікаў, фітафторы. У наяўнасці і прылады працы. Пенсіянерка Антаніна Зеляня, якая жыве непадалёк месца знаходжання магазіна, завітала, каб набыць падкормку для кветак.

 — У магазіне бываю, як толькі ён стаў працаваць. Тут шырокі выбар неабходных тавараў, уважлівы, кампетэнтны прадавец, які гатовы выступіць і ў якасці кансультанта, — дзеліцца пакупніца ўражаннямі.

 Людміла Цыплякова – не навічок у гандлёвай сферы. Доўгі час займалася тым жа, працуючы ў райспажыўтаварыстве.

 — Пакінула кааператыўны гандаль, бо зарплата там мізэрная. Ды і твой працоўны ўклад нават маральна не заўжды ацэньваецца па заслугах. Вось і звольнілася. Зараз займаюся любімай справай, але ў новай якасці. І мне гэта падабаецца, — не хавае індывідуальны прадпрымальнік.

 Новы статус Людмілы Цыпляковай, думаецца, прынёс дывідэнды і грамадству. Вырасла канкурэнцыя, гандлёвыя паслугі ўсё бліжэй да пакупніка. У рэшце рэшт не прагадала і дзяржава. Яна падтрымала ў цяжкую хвіліну чалавека, субсідыя вернецца ў выглядзе падаткаў.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern