back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

17 ліпеня 2019

Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа ў складзе будаўнічага атрада трэці семестр правядуць у Багушэўску на аб’ектах добраўпарадкавання. Яны залічаны ў штат Сенненскага РУП ЖКГ і ў першыя дні працы заняты ўкладкай тратуарнай пліткі.

 Адна група байцоў на чале з камандзірам Раманам Касцяленкам працуе ля памятнага знака “Крыло бессмяроцця”, што ўстаноўлены ў скверы гарадскога пасёлка ў гонар земляка, лётчыка ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь Марфіцкага. Ён загінуў у польскім горадзе Радам у час паказальных выступленняў на авіяшоў, але адвёў самалёт ад населенага пункта. Не менш адказная работа даверана астатнім будатрадаўцам. Яны выконваюць фактычна такую ж работу, як і іх сябры, на яшчэ адным знакавым для Багушэўска месцы, дзе будзе ўстаноўлены на пастамент трактар, што эксплуатаваўся ў мясцовай МТС яшчэ ў даваенны перыяд.
 Байцы студэнцкага атрада – будучыя будаўнікі. Многія з іх маюць пасведчанні на права працы па рабочых прафесіях, у тым ліку такіх як плітачнік-аддзелачнік, газаэлектразваршчык. Работа ў складзе будатрада – выдатная магчымасць замацаваць атрыманыя ў навучальнай установе навыкі на практыцы. Не апошнюю ролю ў рашэнні правесці месяц канікул на будоўлі адыграла магчымасць зарабіць. Летась адзін з будатрадаў каледжа таксама працаваў на аб’ектах Сенненскага РУП ЖКГ. Яго байцы засталіся задаволенымі заробкамі, умовамі працы і адпачынку. Не горшыя яны і сёлета. Хлопцы харчуюцца ў мясцовым кафэ, жывуць у школе-інтэрнаце, маюць магчымасць карыстацца спартыўнай залай, іншымі падобнымі збудаваннямі.
 З першых дзён працы будаўнічага атрада павышаная ўвага надаецца пытанням аховы працы. Спецыялістамі прадпрыемства з байцамі праведзены неабходныя інструктажы. А на днях набытыя веды будатрадаўцы замацавалі разам з Леанідам Хірэвічам, галоўным спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Сенненскага райвыканкама. У час наведвання вытворчых аб’ектаў і месца пражывання ён цікавіўся захаваннем заканадаўства аб ахове працы і бяспечных умоў пры правядзенні работ.

Аляксандр ІЎЕЎ.
Фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern