back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

27 ліпеня 2020

На Сенненшчыне з рабочым візітам пабывала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Сенненскай выбарчай акрузе Ірына Ляўковіч

Прамая тэлефонная лінія, прыём грамадзян і сустрэчы ў працоўных калектывах: на Сенненшчыне з рабочым візітам пабывала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Сенненскай выбарчай акрузе Ірына Ляўковіч.

Візіт атрымаўся насычаным і прадуктыўным, а пытанні, узнятыя сенненцамi, не проста знайшлі жывы водгук - дэпутатам, старшынёй райвыканкама Ігарам Марозам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Міхаілам Вiлюгай, прадстаўнікамі розных раённых службаў былі прапрацаваны шляхі вырашэння праблем, якія хвалююць жыхароў раёна. Так, тлумачэнні аб тым, якія меры будуць прыняты, каб навесці парадак каля вёскі Заветнае, у ходзе прыёму грамадзян атрымала старэйшына населенага пункта. Дарэчы, праблем яна падняла адразу некалькі: акоска тэрыторыі, што размяшчаецца паміж вёскай і возерам, добраўпарадкаванне мясцовага пляжу, стан дарогі.

Што тычыцца першага, то жанчыне тут жа растлумачылі: праца па навядзенні парадку вядзецца, кіраўніцтва саўгаса ім. Машэрава паабяцала дапамагчы, дзе гэта магчыма, абкасіць участак. Ва ўсякім разе, будзе зроблена ўсё, каб потым сухастой не стаў прычынай пажару. Для таго, каб добраўпарадкаваць пляж на мясцовым возеры, сюды прывязуць яшчэ пяску. Праўда, афіцыйна ён не вызначаны як месца адпачынку, але вяскоўцы рэгулярна прыбіраюць, добраўпарадкоўваюць яго. Дарэчы, пясок туды ўжо завозілі, але яго аказалася мала. Жанчыну запэўнілі: прывязуць яшчэ. А вось рамонт дарогі, зразумела, запатрабуе часу. Вызначана, што атрымаюць яго да пачатку жніўня.

- Не хачу ператварыць нашу сустрэчу ў маналог, усё-ткі хочацца пачуць ад вас: якія праблемы хвалююць вяскоўцаў? - з гэтых слоў Ірына Ляўковіч пачала размову з супрацоўнікамі Багушэўскага спіртзавода.

І праблемныя пытанні, як аказалася, людзі гатовыя задаваць. Сярод іх - гандлёвае абслугоўванне, вулічнае асвятленне, дзіцячыя пляцоўкі. Шляхі вырашэння некаторых з іх знайшлі прама ў зале. Так, бацькі, чые дзеці ходзяць у Яноўскі ДСБШ заклапочаны тым, што дзіцячая пляцоўка тут некалькі састарэла. Вядома, малышам хочацца гуляць на сучасным гульнявым абсталяванні. І бацькі гатовы дапамагчы яго ўсталяваць, установа адукацыі не адмаўляецца ад свайго ўдзелу ў гэтай справе. І, як пазней агучыла дырэктар школы Валянціна Буракова, сваю лепту мае намер унесці раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Падтрымалі ініцыятыву, а таксама паабяцалі дапамогу член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар спіртзавода. Такая вось агульная добрая справа.

На кантроль ўзяла Ірына Ляўковіч і пытанне забеспячэння асартыментнага пераліку ў мясцовай краме. А таксама тыя, што прагучалі падчас яе сустрэчы з калектывам Багушэўскага КУПБО «Прэстыж». Падобныя зносіны з насельніцтвам даюць магчымасць не толькі вывучыць сітуацыю на месцах. Такое партнёрства насельніцтва, дэпутатаў і выканаўчай ўлады дапамагае на мясцовым узроўні зняць цэлы шэраг пытанняў, якія хвалююць людзей.

«Голас Сенненшчыны», Галіна Жукава

Фота аўтара

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern