
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
На Сенненшчыне пачаліся вясновыя палявыя работы
У сельгасарганізацыі раёна паступае паліва на правядзенне палявых работ.
Па інфармацыі дыспетчарскай службы райсельгасхарча ў большасці, у першую чаргу тых гаспадарак, што ўваходзяць у аграхолдынг, паліва выкарыстоўваюць для правядзення ворыва, вывазкі арганічных угнаенняў. А вось унясеннем арганікі займаюцца толькі ў ААТ «Студзёнка». Як мяркуецца, у раёне хутка будзе створана на базе Сенненскага райаграсэрвіса звяно са спецыялізацыяй па ўнясенні гною.
Распачаліся і іншыя палявыя работы. У прыватнасці, у саўгасе імя Машэрава пасевы азімых зерневых падсяваюць шматгадовымі травамі. У некаторых іншых арганізацыях пачалі падкормку азімых зерневых пасеваў і сенажацяў.
