back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

22 мая 2019

На могілках вёскі Алексінічы з’явілася новае пахаванне. Сюды перанесены рэшткі 14 мірных жыхароў Курэйшына, якіх расстралялі фашысты 6 верасня 1942 года. Расстралялі за тое, што члены іх сямей былі партызанамі.

Расстрэл праводзіўся недалёка ад вёскі, дзе на ўскрайку невялікага балота загадзя была выкапана яма. У ёй і закапалі старых і малых. Пасля вайны тут паставілі невялікі помнік, нанёсшы на яго імёны загінуўшых. Да перапахавання лічылася, што расстраляных было 13. Хто яшчэ быў загінуў у той вераснёўскі дзень, належыць высветліць. Вучні Алексініцкай школы, мясцовыя жыхары сваім абавязкам лічылі даглядаць брацкую магілу. Не забываліся на яе і нашчадкі расстраляных. Аднак з часам нават падыйсці да месца пахавання стала праблематычна. Урэшце рэшт па ініцыятыве нашчадкаў, з дапамогай мясцовых улад і ваеннага камісарыята Сенненскага раёна салдаты пошукавага батальёна лепельскай ваеннай часці, раскапалі магілу, каб перанесці рэшткі расстраляных у 1941 годзе жыхароў Курэйшына на грамадзянскія могілкі вёскі Алексінічы. Сюды будзе прасцей дабірацца родным загінуўшых, больш зручна будзе даглядаць магілу.

Зрэшты пра тую ваенную трагедыю памяць у сенненцаў ніколі не сціралася. Пра яе можна пачытаць у кнізе “Памяць” . Некалькі гадоў таму вучаніца Алексініцкай школы Вольга Барытка правяла даследаванне “Трагедыя партызанскай вёскі Курэйшына”. Яна запісала ўспаміны мясцовых жыхароў, якія сталі сведкамі расстрэлу.

Ева Куксёнак:

— Сямью Фёдара Міхайлавіча Барсукова расстралялі ўсю: сыноў ( Алегу было 8 гадоў, Уладзіміру — 6, Мікалаю — 5 месяцаў), жонку Жэню. Я не была на месцы расстрэлу, але з двара чула плач дзяцей, крыкі людзей.

У той дзень Леанід Барсукоў, які знаходзіўся ў партызанскім атрадзе, вырашыў адведаць сваіх бацькоў. Разам з ім уся сем’я была захоплена паліцаямі і расстраляна.

Родныя Варвары Дударавай, Дар’і Станкевіч таксама былі партызанамі. У Еўдакіі і Леаніда Сінкевічаў ні браты, ні сыны супраць немцаў не ваявалі, але і іх не мінула трагедыя. У мужа і жонкі не аказалася дакументаў, што пацвярджаюць асобу. Нехта з ворагаў вырашыў, што сужэнцы аддалі іх партызанам…

Фёдар Цуран. Яго сын Лявон да вайны быў старшынёй Будскага сельскага Савета. У час фашысцкай акупацыі стаў адным з актыўных арганізатараў партызанскага руху ў Багушэўскім раёне, другім сакратаром РК КПБ. У змаганні з фашызмам для сям’і гэтая ахвяра стала першай, але не апошняй. За вайну Цураны загінулі амаль усе. У жывых застаўся толькі Мікалай. Сенненцы ведаюць яго, як Мікалая Лявонавіча Цурана, дырэктара саўгаса імя Машэрава, які бязмежна любіў жыццё, людзей, гатовы быў дапамагаць усім і кожнаму.

На перапахаванне ахвяр вайны сабралася шмат людзей. Прыйшлі жыхары вёскі Алексінічы, прыехалі з Сянна былыя жыхары вёскі Курэйшына, родныя расстраляных, афіцыйныя асобы, што прадстаўлялі ўладу. Нават праз 76 гадоў людзі не могуць забыцца пра тую трагедыю. Да прысутных на жалобнай цырымоніі перапахавання звярнуліся Міхаіл Вілюга, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня Студзёнкаўскага сельвыканкама Алег Барытка, камісар ваеннага камісарыята Дзмітрый Ермакоў. Слова ўзяла Людміла Кошкіна.

Сюды, на перапахаванне, сенненскі прадпрымальнік прыехала разам з маці, якая толькі па шчаслівай выпадковасці пазбегла расстрэлу, і іншымі родзічамі. Ад імя ўсіх нашчадкаў загінуўшых жыхароў вёскі Курэйшына яна падзякавала за арганізацыю перапахавання, выказала гатоўнасць аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні новага месца пахавання. Па хрысціянскай традыцыі магіла была асвечана, адбылося адпяванне загінуўшых, якое правёў Мікалай Валачковіч, протаіерэй Свята-Мікалаеўскай царквы г.Сянна, благачынны Сенненскай акругі.

Дарагой цаной абышлася перамога нашаму народу. У ваенным ліхалецці загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі — і не толькі на франтах, у партызанскіх атрадах.

Аляксандар ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern