back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

25 чэрвеня 2019

На мінулым тыдні ў раёне праведзены адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У працоўных калектывах абмяркоўвалася тэма “Перамога. Незалежнасць. Памяць”.

Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, даты, што стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі, прыгадалі храналогію ваенных падзей.

 Адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама сустрэлася з калектывам Багушэўскай бальніцы сястрынскага догляду. З інфармацыйным паведамленнем перад прысутнымі выступіла галоўны ўрач ДУ “Сенненскі РЦГЭ” Сняжана Мяцеліца.

75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – вельмі важная для нашай краіны дата. У Беларусі памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. Аб ахвярах вайны і подзвігу беларускага народа сведчаць шматлікія абеліскі, мемарыяльныя комплексы, пахаванні. У маштабах рэспублікі праводзяцца шматлікія патрыятычныя акцыі, пошукава-доследныя работы, добраўпарадкаванне і навя­дзенне парадку на тэрыторыі помнікаў, брацкіх магіл, дзе пахаваны абаронцы Айчыны, арганізацыя музейных экспазіцый і г.д.  Тысячы беларусаў аддаюць даніну павагі героям-франтавікам, партызанам і падпольшчыкам, прымаючы ўдзел у агульна-нацыянальнай акцыі “Беларусь памятае” з партрэтамі сваіх гераічных продкаў. ГА “БРСМ” запусціла моладзевы марафон “Беларусь помнит. Родные лица Победы”.

 Сенненшчына актыўна ўключылася ў работу па падрыхтоўцы святкавання маючых адбыцца юбілейных дат. Створаны поўны банк даных на ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян, прыраўнаваных да дадзенай катэгорыі.

Даведачна. Па стане на  першае чэрвеня 2019 г. у Сенненскім раёне пражываюць: удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны-7; інваліды Вялікай Айчыннай вайны-3; сем’і загінуўшых-3; вязні-19; удзельнікі тылу-1; інваліды дзяцінства па наступствах Вялікай Айчыннай вайны-3; блакаднікі-2; рэпрэсіраваныя-6.

На пастаянным кантролі органаў улады знаходзіцца вырашэнне пытанняў сацыяльна-бытавога і медыцынскага абслугоўвання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая работа праводзіцца ў раёне па ўшанаванні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны. Так, у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў на 2015-2020 гады ў першым паўгоддзі 2019 года будуць асвоены з раённага бюджэту грашовыя сродкі ў памеры 10000 руб. на правядзенне рамонту і добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў. Зараз вядуцца будаўнічыя работы каля в. Казлоўка па ўстаноўцы новага памятнага знака «Боль» на месцы 965 расстраляных мірных жыхароў-вязняў Сенненскага гета.

 Па ініцыятыве раённага Савета ветэранаў у Сянно добраўпарадкавана памятнае месца «Гай памяці», дзе праведзена санітарная высечка пашкоджаных і ўсыхаючых бяроз.

На сайце раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле «Кніга Памяці» размешчаны спісы загінулых, выяўленыя ў ходзе архіўна-доследных работ. На сённяшні дзень складзена падрабязная картатэка на 4701 загінуўшага воіна і земляка.

Прайшлі шматлікія патрыятычныя акцыі: «Падарунак ветэрану» (ТЦСАН),  «Кветкі для пераможцаў» (РА ГА «Беларускі Фонд міру), «Дарогамі вызваліцеляў», дабрачынны марафон «75 добрых спраў!», Вахты памяці і інш.

 У Дзень Перамогі сенненцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!». У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня, у парку 40-годдзя Перамогі г. Сянно можна будзе прыняць удзел у акцыі «Жураўлі нашай памяці» (своеасаблівым працягу акцыі «Беларусь памятае»): у неба будзе выпушчана 75 шароў з прымацаванымі папяровымі жураўлікамі, на якіх будуць напісаны імёны загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас дня інфармавання ўзнімалася і пытанне дзіцячай бяспекі на летніх канікулах. Была агучана несуцяшальная статыстыка няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, якія адбыліся на тэрыторыі вобласці і рэспублікі.

Напрыканцы сустрэчы жадаючыя маглі задаць асабістыя пытанні, якія затым былі перададзены па кампетэнцыі.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern