
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
У гэты няпросты перыяд у дапамозе маюць патрэбу тыя, хто больш за іншых рызыкуе стаць ахвярай каранавiруснай інфекцыі - людзі шаноўнага ўзросту. На дапамогу ім прыходзяць валанцёры.
У апошні час Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ператварыўся ў свайго роду колл-цэнтр: сюды тэлефануюць адзінокія, самотна пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, каб папрасіць прынесці прадукты, прадметы першай неабходнасці, лекі. Такія заяўкі тут выконваюць з сакавіка гэтага года, а да працы прыцягваюць валанцёраў.
Трэба сказаць, што першапачаткова з усімі добраахвотнікамі правялі падрабязныя інструктажы: патлумачылі, як мець зносіны з падапечнымі, якім чынам дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі. І вядома, забяспечылі неабходнымі сродкамі абароны.
Такая дапамога, сцвярджаюць у ТЦСАН, запатрабавана ў жыхароў раёна. Тым больш, што валанцёры максімальна ідуць насустрач тым, хто звярнуўся, да прыкладу, практыкуюць дастаўку да дзвярэй. Наладжана цеснае ўзаемадзеянне з усімі зацікаўленымі: сельскімі выканаўчымі камітэтамі, участкам паштовай сувязі, раённым камітэтам ГА «БРСМ» і многімі іншымі.
У цеснай звязцы са спецыялістамі цэнтра працуюць добраахвотнікі раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Усе яны прайшлі спецыяльны трэнінг, атрымалі пасведчанні і былі застрахаваны Міжнароднай Федэрацыяй Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Акрамя дастаўкі пажылым неабходных тавараў, валанцёры вядуць інфармацыйную працу: раздаюць ўлёткі пра тое, як абараніць сябе ад заражэння каранавiруснай інфекцыяй, тлумачаць, чаму важна пажылым людзям у сённяшняй сітуацыі заставацца дома.
Актыўна аказвае БТЧК дапамогу і арганізацыям раёна. Так, нядаўна ў Сенненскую бальніцу было перададзена пяцьдзесят супрацьэпідэмічных касцюмаў. Раённая арганізацыя набывала для медыкаў рэспіратары, пальчаткі, абеззаражваючыя гелі і многае іншае. Пальчаткі, гелі, рэспіратары ад Чырвонага Крыжа выправіліся таксама ў ТЦСАН, жыллёва-камунальную гаспадарку.
Адным словам, кожны імкнецца ўнесці свой уклад у барацьбу з вірусам і працу па стабілізацыі становішча.
Раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа дзякуе працоўным калектывам раёна, якія прымаюць удзел у зборы грашовых сродкаў. Апошнія ідуць на патрэбныя і важныя мэты.
«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.
