
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Сёння на медыцынскіх работнікаў кладзецца як ніколі вялікі груз адказнасці за жыццё і здароўе людзей. І многія кампаніі, грамадскія аб'яднанні, проста неабыякавыя людзі аказваюць дапамогу тым, хто знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з каранавiруснай інфекцыяй.
Не засталася ў баку і Ірына Ляўковіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Віцебскай вобласці, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання. Яна разам з прадпрыемствам «Лотас» прадаставіла Сенненскі медыкам 100 супрацьэпідэмічных касцюмаў.
Словы падзякі Ірыне Ляўковіч выказаў галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Андрэй Какойчанка:
- Хачу сказаць вялікі дзякуй Ірыне Пятроўне за тое, што яна ў чарговы раз аказала вялікую дапамогу ахове здароўя раёна. Таксама дзякуй усім іншым неабыякавым людзям за аказанне дапамогі ў гэтыя цяжкія часы.
«Голас Сенненшчыны», Анатоль Мосін.
Фота аўтара.
