back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

8 кастрычніка 2019

Кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вылучана Ірына Ляўковіч

На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вылучана Ірына Ляўковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З асабістай справы

 Ірына Ляўковіч нара­дзілася ў 1964 годзе, скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яна спецыяліст эканомікі гандлю, дзяржаўнага кіравання нацыянальнай эканомікай.

 Працоўную дзей­насць пачала ў якасці эканаміста Віцебскага хладакамбіната, выконвала абавязкі вядучага эканаміста кіравання гандлю Віцебскага аблвыканкама, працавала намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях арэнднага прадпрыемства абласнога вытворчага аб’яднання «Чараўніца». З 1993 года яе працоўная дзей­насць звязана з работай у органах дзяржаўнага кіравання Віцебскага гарвыканкама і Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 2016 года і да гэтага часу яна начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.

Прапанова, з якой выступіў Сяргей Галынчык, намеснік старшыні райвыканкама і член прэзідыума, была падтрымана аднагалосна. На Сенненшчыне Ірыну Ляўковіч ведаюць не толькі па працы ў аблвыканкаме, яна прадстаўляе інтарэсы жыхароў раёна ў абласным Савеце дэпутатаў, займаецца грамадскай дзейнасцю як член ГА «Саюз беларускіх жанчын», не раз садзейнічала ў пошуках спонсараў школам раёна, установам Тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

 Маючы багаты вопыт работы ў органах кіравання, гандлёвай сферы, займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю, Ірына Ляўковіч можа быць карыснай і эфектыўнай як заканатворца,  выказаўся Уладзімір Пенін, намеснік старшыні аблвыканкама.

 Выступаючы перад прысутнымі Ірына Ляўковіч не хавала, што лічыць неабходным заканадаўча рэгуляваць, нават абмежаваць дзейнасць сеткавага гандлю. Ён не дае развівацца дробным і сярэднім гандлёвым прадпрыемствам, дыктуе ўмовы вытворцам. Патрабуе ўдасканалення рэкламная дзейнасць, бо ў ёй нярэдка выкарыстоўваецца непраўдзівая інфармацыя, незразумелыя для людзей пасылы. Больш увагі патрабуе гандлёвае абслугоўванне сельскага насельніцтва. Тут, на думку Ірыны Ляўковіч, патрэбна партнёрства, падтрымка з боку дзяржавы. Для гэтага неабходны новыя заканадаўчыя акты.

 Ад Віцебскай вобласці ў Савеце рэспублікі будзе прадстаўлена 8 чалавек. Адну з кандыдатур вылучылі сенненцы і спадзяюцца, што іх падтрымаюць дэпутаты розных узроўняў з Талачынскага, Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 Фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern