back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

12 чэрвеня 2019

Юбілейны медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з рук кіраўніка раёна Васілія Чарадніка атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Паўлоўскі, жыхар Сянна.

 Узнагарода заснавана Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Адпаведны ўказ беларускі лідар падпісаў 2 красавіка 2019 года.

 Памятны медаль будзе ўручаны 33 жыхарам раёна, былым вязням, блакаднікам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу.

 Першым яго атрымаў Канстанцін Паўлоўскі, адзін з нямногіх сёння жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод яго баявых узнагарод два ордэны Айчыннай вайны 1-ай і 2-ой ступеняў, медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй» і інш.

 Усяго самага найлепшага, і ў першую чаргу, здароўя зычыў Васілій Чараднік ветэрану. Шмат цёплых слоў у адрас Канстанціна Антонавіча выказалі і Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, Дзмітрый Ермакоў, ваенны камісар Сенненскага раёна, Аляксандр Паўлоўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Былому работніку галіны адукацыі быў уручаны падарунак ад аддзела па адукацыі райвыканкама.

Пранікнёныя вершы ад вучняў другой гарадской школы і песні ў выкананні Віктара Гайдукова, супрацоўніка раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, у гэты дзень у доме Паўлоўскіх успрымалі з асаблівай удзячнасцю.

Голас Сенненшчыны

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern