back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

21 ліпеня 2020

Якія гісторыі захоўвае панскі дом пачатку ХХ стагоддзя ў Сенненскім раёне

Па дарозе з Віцебска ў Сянно стаiць збудаваны ў пачатку ХХ ст. панскі дом, які большую частку сваёй гісторыі быў школай.

Тэрытарыяльна будынак знаходзіцца ў вёсцы Рамшына Сенненскага раёна, але школа называлася Задарожскай. Перад закрыццём у 2004-м апошнія два з лішнім дзясятка гадоў установай адукацыі кіравала Тамара Кабурава. Яна жыве ў Рамшына недалёка ад месца сваёй ранейшай працы і часта ўспамінае мінуўшчыну.

Старажылы расказвалі, што да рэвалюцыі домам валодаў памешчык па прозвішчы Бабіч, пра які мясцовыя людзі добра адгукаліся. Ужо ў нашы дні прыязджаў яго ўнук з намерам вярнуць спадчыну продка. Але з дакументамі ў яго аказалася нешта не так - накшталт ён нашчадак па пазашлюбнай лініі.

У панскім доме школа дзейнічала з 1932-га. Падчас вайны тут знаходзіўся нямецкі шпіталь. У 1990-я чорныя капальнікі нелегальна спрабавалі знайсці медальёны загінулых акупантаў.

Калі Тамара Цімафееўна прымала школу, яна мела статус базавай з 58 вучнямі. Сюды за ведамі прыходзілі дзеці з Сенненскіх Рамшына, Задарожжа, Бiкава, а таксама Абухова, што ў суседнім Бешанковіцкім раёне. Дарэчы, у гэтай вёсцы была вялікая колькасць вучняў. Калі праводзілі выязныя бацькоўскія сходы, то у прымаючай хаце станавілася цеснавата ад колькасці жадаючых паслухаць аб поспехах і няўдачах сваіх дзяцей.

На першым паверсе школы знаходзілася сем класаў і актавая зала з піянерскiм пакоем, у мезаніне размяшчаўся кабінет рускай мовы і настаўніцкая. Калі патрабавалася павесіць плакат або стэнд, гэта заўсёды было галаўным болем для педагогаў, таму што дзюбель уваходзіў у старую цэглу і нават раствор з неверагоднай працай. На прысядзібным участку педагогі разам з вучнямі вырошчвалі гародніну, якую захоўвалі ў грунтоўна зробленым склепе. Ён быў памерам 2х3 м і выкладзены з абчасанага каменя. Сталовая для рабят знаходзілася ў асобна стаяўшым драўляным доме. Падчас перапынкаў дзеці гулялі ў панскай сажалкі. У вадаёме мясцовыя жыхары працягваюць лавіць карасёў, якія вядуць свой радавод з дарэвалюцыйных часоў.

Задарожская пачатковая школа зачынялася з-за малакамплектнасцi. Будынак планавалі аддаць пад філіял музея. Затым віцебскія бізнесмены хацелі адкрыць тут дом паляўнічага. Але на будынак і зямлю не было дакументаў, а кошт афармлення для патэнцыйных гаспадароў быў занадта вялікі. Больш за дзесяць гадоў у былым панскім доме знаходзіцца падворак віцебскага Свята-Траецкага Маркава мужчынскага манастыра.

«Віцебскія весткі» , Сяргей Ляшук, фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern