back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

11 лютага 2019

Эвеліна Рогава, вучаніца 4 Б класа другой гарадской школы, з песняй “Валенки” заняла першае месца ў ІІ Міжнародным тэлевізійным праекце “Кубок Дружбы”.

 У намінацыі “Вакальная творчасць. Сола” ва ўзроставай катэгорыі 10-11 гадоў сярод дзесяці канкурсантаў выступленне Эвеліны было высока ацэнена кампетэнтнымі членамі журы. У ліку якіх былі мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Р.Мулявіна, музычны кіраўнік тэлевізійнага праекта «Я спяваю» Святлана Стацэнка (маці Ксеніі Сітнік, пераможцы дзіцячага «Еўрабачання» ў 2005 годзе), беларуская спявачка Вольга Гарнічар, Валянціна Гладкая, мастацкі кіраўнік заслужанага ансамбля Рэспублікі Беларусь “Неруш” і многія іншыя. Сваім майстэрствам юная сенненка пакарыла не толькі журы — Эвеліна была ўдастоена і прыза глядацкіх сімпатый. 

 II Міжнародны творчы праект «Кубок Дружбы», арганізатарамі якога з’яўляюцца Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў і творчая супольнасць «Фестывалі і конкурсы Рэспублікі Беларусь», сабраў на сваёй пляцоўцы прадстаўнікоў з Кітая, Малдовы, Украіны, Расіі і Беларусі. На працягу чатырох дзён больш за 2 тысячы ўдзельнікаў змагаліся за права называцца лепшымі ў творчай сферы. Свае конкурсныя кампазіцыі прадстаўлялі харэаграфічныя, вакальныя, тэатральныя, інструментальныя калектывы і салісты. 

 На праект Эвеліна трапіла дзякуючы маці, якая даслала на сайт арганізатараў “Кубка Дружбы” відэа выступлення дачушкі. Там былі здзіўлены і ўражаны вакальнымі данымі дзяўчынкі. Запрасілі паўдзельнічаць у фестывалі. Дарэчы, упершыню юная сенненка паказала свой пеўчы талент шырокай публіцы на сёлетнім раённым конкурсе “Ранішняя зорка”. Эвеліна заявіла пра сябе дзякуючы песні “Валенки”. Першы раз — і прызавое месца. Па словах яе выкладчыка па вакалу Ніны Ткачэнка, супрацоўніцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, дзяўчынка павінна была прадстаўляць Сенненшчыну на абласным аглядзе-конкурсе “Здравствуй, мир!”, аднак трапіць на яго не ўдалося, бо ў той жа дзень было запланавана выступленне ў Мінску.

 Рыхтавалася да конкурсу не толькі Эвеліна. За дзяўчынку перажываў увесь калектыў РЦДіМ. Тамара Кучынская, педагог дадатковай адукацыі, спецыяльна для нумара дзяўчынкі распрацавала і пашыла сцэнічны касцюм.

 Эвеліна ўпершыню выступала на вялікай сцэне. Як адзначыла Ніна Уладзіміраўна, якая другі год займаецца з ёй, у дзяўчынкі вялікі патэнцыял. Яна можа спяваць як эстрадныя, так і народныя кампазіцыі, больш таго. “Артыстычная, абаяльная дзяўчынка, акрамя шыкоўнага вакалу добра валодае акцёрскім майстэрствам і пластыкай, што немалаважна пры выступленні на сцэне”, — адзначыла выкладчыца.

 Эвеліна жыве музыкай. Добры музычны слых, сіла голасу, дыяпазон перадаліся ёй ад таты, Андрэя Рогава, намесніка начальніка Сенненскага РАНС. У мінулым годзе ён заняў першае месца ў абласным конкурсе мастацкай творчасці сярод работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці. Яго тата Уладзімір Рогаў, падпалкоўнік ваенна- паветраных сіл Расійскай Федэрацыі, таксама мае добры голас. Можна толькі ўявіць, як спяваюць гэтыя трое, калі збіраюцца разам.

 Эвеліна прызнаецца — на дасягнутым спыняцца не збіраецца. Будзе спрабаваць свае сілы на “Славянскім базары” ў Віцебску. Бацькі ўжо рыхтуюць неабходныя дакументы.

Цікава ведацьКонкурс “Кубок Дружбы” праходзіў у другі раз. У мінулым годзе сабраў больш за 1,1 тыс. удзельнікаў з 36 гарадоў Расіі і Беларусі. Па словах арганізатараў, праект задумваўся не як спаборніцтва, а як сінтэз творчасці, які дапаможа людзям розных напрамкаў мастацтва з розных гарадоў і краін сябраваць.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фотаздымк з адкрытых крыніц.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern