
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Стаж працы ў Сенненскім раёне газазабеспячэння на дваіх у іх ужо пайшоў на пяты дзесятак.
На прапанову сфатаграфавацца Ала Василёнок адказвае сустрэчным: выкарыстоўваць здымак, які сямейная пара зрабіла для конкурса, што праводзіў УП «Віцебскаблгаз». У ім сям'я ўдзельнічала ў якасці пары з вялікім сямейным стажам. Назапашаным з гадамі вопытам яны гатовы дзяліцца не толькі ў сферы сямейных адносін, але і прафесійнай дзейнасці. І ім сапраўды, ёсць чаму навучыць маладое папаўненне.
«У газавую службу я прыйшла ў 1998-м, - распавядае прадстаўніца цудоўнай паловы сямейства. - Спачатку працавала кантралёрам, а праз год перайшла па профілі - у бухгалтэрыю». Пра тыя часы вядучы бухгалтар Сенненскага раёна газазабеспячэння успамінае з лёгкай настальгіяй. Пералічвае спецыялістаў, з кім шмат гадоў адпрацавала бок аб бок, хто дзяліўся з ёй уменнямі і навыкамі, дапамагаў рабіць першыя крокі ў незнаёмым, а з часам стаўшым такім родным, калектыве.
Зрэшты, і пра цяперашні прафесійны склад раёна газазабеспячэння спецыяліст кажа толькі станоўча. «У нас вельмі дружны, зладжаны калектыў, - сцвярджае Ала Васiлёнак. - У апошні час ён амаладзіўся, але я хачу сказаць, што выпадковых людзей тут няма. Застаюцца тыя, хто разумее: у нашай службе да работнікаў прад'яўляюцца высокія патрабаванні, якія абумоўлены характарам працы, і іх неабходна выконваць. Дысцыпліна, парадак, захаванне вызначаных правілаў - на гэтым трымаецца наша вытворчасць».
Сёння ужо вядучы бухгалтар дапамагае маладым спецыялістам адчуць сябе на прадпрыемстве камфортна. Тым больш, адзначае Ала, для гэтага створаны ўсе ўмовы: як для прафесійнага росту, так і для творчай самарэалізацыі. «У нас жыццё літаральна кіпіць, - прызнаецца спецыяліст. - І яно не абмяжоўваецца строгімі рамкамі службовых абавязкаў. Вялікая ўвага ў ведамстве надаецца добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі, праводзіцца маса творчых конкурсаў, спартыўных мерапрыемстваў, тут вельмі моцны карпаратыўны дух».
Размовы працоўных будняў для Алы Васiлёнак - звыклая справа, бо нават дома размова не-не, ды і зводзіцца да службовых пытаннях. І гэта зразумела, бо муж і жонка ў дадзенай тэме - на адной хвалі. Дарэчы, кіраўнік сямейства ў гэтым годзе адзначыў свайго роду юбілей - 20 гадоў працы ў газавай службе. Слесар па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў, за два дзесяткі гадоў ён як нельга ўжо добра ведаў, не толькі ўсе тонкасці, але і ўсе складанасці абранай калісці справы. Праўда, апошнія яго даўно не палохаюць, кажа, што галоўнае - адказна ставіцца да свайго участка працы.
Прафесійны свята ў сям'і Васiлёнак па традыцыі адзначылі разам. Успомнілі, як усе пачыналася, і ў чарговы раз прызналіся самі сабе: аб зробленым даўно выбары не шкадуюць. Ды і што шкадаваць, калі на працу сям'я спяшаецца з добрым настроем, справу сваю ведаюць, а галоўнае - любяць.
«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.
Фота аўтара.
