back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

8 студзеня 2019

Дзед Мароз выпраўляў на дыстанцыю і сустракаў на фінішы ўдзельнікаў традыцыйнай для Сенненшчыны Навагодняй лыжнай гонкі.

Каторы год? Ніхто не ведае, бо збіліся з ліку нават арганізатары. Сяргей Галынчык, трэнер ФК “Камунальнік”, памятае спаборніцтвы яшчэ са школьных гадоў. Быў час, калі ў Сянно збіраліся на пераднавагодні старт аматары лыжні з Навалукамля, бліжэйшых райцэнтраў.

 — Суседзі перасталі прыязджаць, бо няма стабільнага надвор’я. Амаль штогод дату спаборніцтваў даводзіцца пераносіць, — тлумачыць Анатоль Гарнак, дырэктар ДЮСШАР. – Мы праводзім гонку абавязкова. Не атрымліваецца правесці напярэдадні Новага года, выходзім на лыжню на Каляды, на Стары Новы год.

 Арганізатарамі навагодніх спаборніцтваў выступаюць сенненская спартыўная школа і ФСК “Алімп”. Таму склад удзельнікаў лыжных гонак вельмі стракаты: ад юных біятланістаў да аматараў лыжні, якія выступаюць  у асабістым заліку ці прадстаўляюць калектывы.  

Сёлетняя навагодняя лыжня праходзіла ў два этапы. Спачатку на яе выйшлі дзеці, што займаюцца ў аддзяленні біятлона, потым – дарослыя. У другой палове дня паміж сабой паспаборнічалі дзеці, што наведваюць лагер адпачынку, арганізаваны ДЮСШАР на перыяд зімовых канікул.

 У навагодняй лыжнай гонцы шмат розных традыцый. Адна з іх у тым, што на фінішы кожны спартсмен незалежна ад выніку атрымоўвае прыз – невялікую шакаладку, якую ўручае Дзед Мароз. Вызначаюць і мацнейшых. Інакш, што гэта спаборніцтвы? Тым больш, што яны ўключаны ў афіцыйны спартыўны каляндар раёна. Але, безумоўна, галоўная ўзнагарода для кожнага, хто выйшаў на старт, — добры настрой напярэдадні галоўнага свята года.

Голас Сенненшчыны
Аляксандр Іўеў
Фота аўтара

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern