back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

28 лютага 2020

ДАІ нагадвае кіроўцам аб недапушчальнасці пакідання месца ДТЗ

Скажы абыякавасці не!» пад такім дэвізам 28 лютага пройдзе другі ў гэтым годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

На жаль, бываюць выпадкі, калі вадзіцелі пакідаюць месцы дарожна-транспартных здарэнняў, каб схаваць сваю віну і застацца беспакаранымі. У аварыях не толькі машыны атрымліваюць тэхнічныя пашкоджанні.

Пацярпелымі могуць быць і людзі, а гэта куды больш сур'ёзна. Бо ад своечасовага аказання медыцынскай дапамогі можа залежаць іх жыццё.

Згодна з Правіламі дарожнага руху, кіроўцу, які з'яўляецца удзельнікам ДТЗ, забараняецца пакідаць месца аварыі. Ён абавязаны неадкладна спыніцца і не прымаць меры па змяненні становішча транспартнага сродку, пры ўдзеле якога здзейснена ДТЗ. Далей ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку. Таксама кіроўца абавязаны аказаць неабходную дапамогу пацярпелым, выклікаць «хуткую», а калі гэта немагчыма, даставіць іх у бліжэйшую бальніцу. Пакінуць месца ДТЗ можна толькі ў выпадку адсутнасці іншай магчымасці транспарціроўкі пацярпелых. Пры гэтым кіроўца павінен зафіксаваць у прысутнасці відавочцаў становішча транспартнага сродку, сляды і прадметы, якія адносяцца да ДТЗ, запісаць прозвішчы і адрасы сведкаў здарэння, паведаміць аб тым, што здарылася ў міліцыю.

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць дасканалае расследаванне усіх дарожна-транспартных здарэнняў. І толькі пасля яго высвятляецца, хто сапраўдны віноўнік аварыі. Згодна з КоАП, за пакіданне кіроўцам месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на тэрмін да 2 гадоў. Аднак можа наступіць і крымінальная адказнасць. Гэта датычыцца выпадкаў, калі у выніку ДТЗ ёсць загінулыя ці параненыя. Таксама падставай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці служыць пакіданнем ў небяспецы. Гэта значыць неаказанне дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў небяспечным для жыцця стане, калі яна заведама магла быць аказана вінаватым без небяспекі для жыцця і здароўя яго або іншых асоб.

Перад тым, як пакінуць месца ДТЗ, варта задумацца. Бо не пакаранне, якое рушыць услед за ім, важна. Ці дазволіць сумленьне паступіць так?

Калі вы сталі відавочцам дарожна-транспартнага здарэння, віноўнік якога схаваўся з месца здарэння, паведамляйце аб гэтым па тэлефоне 102.

Дзмітрый Березный,

чвад начальніка Сенненскага РАУС

падпалкоўнік міліцыі.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern