
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Першы намеснік Сенненскага раённага аддзела па НС Паўлоўскі Сяргей Васільевіч правёў рэйдавыя мерапрыемствы і выступленне ў працоўным калектыве на будаўнічай пляцоўцы.
Была наведана будаўнічая пляцоўка на аб'екце будаўніцтва «Гелiаэнергетычная ўстаноўка «Полымя» размешчаная ў населеным пункце Малая Пярэспа Сенненскага раёна.
У пачатку свайго выступу прадстаўнік МНС акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасці строгага захавання правілаў бяспекі на працоўных месцах, пазначыўшы пры гэтым, што менавіта будпляцоўка з'яўляецца адным з самых траўманебяспечных аб'ектаў. Таксама засяродзіў увагу на захаванні нормаў развядзення вогнішчаў і спальвання будаўнічага смецця. Нагадаў асноўныя правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння
Далей Сяргей Васільевіч асвятліў пытанні бяспекі ў побыце. Прысутным давёў статыстыку, якая адлюстроўвае сітуацыю з пажарамі і гібеллю людзей, дэталёва спыніўся на лічбах і прычынах вогненных НС у Сенненскім раёне. Заклікаў прысутных ажыццяўляць строгі кантроль і за баўленнем часу дзяцей.
