
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!» работнікі МНС наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна, дзе правялі мерапрыемства для пенсіянераў.
Супрацоўнікі МНС пазнаёмілі прысутных з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі на тэрыторыі вобласці і раёна, распавялі пра самыя распаўсюджаныя прычыны пажараў, а таксама нагадалі алгарытм дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі. Пасля чаго Святлана Шкiндзер прадстаўнік цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС прапанавала згуляць ва ўсімі любімую гульню «Поле цудаў».
Удзельнікі гульні актыўна спрабавалі адгадаць зашыфраванае слова, хутка і правільна адказвалі на тэматычныя пытанні кожнага сектара барабана. У гульні ратавальнікі закранулі такія тэма як: неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры курэнні, пытанні электрабяспекi, дэталёва была вывучана і тэма пячнога ацяплення. Удзельнікі акцыі даведаліся, якія правілы неабходна выконваць, каб паход у лес не павярнуўся трагедыяй. Для таго, каб своечасова выявіць надзвычайную сітуацыю работнікі МНС парэкамендавалі ўсім прысутным ўсталяваць у кожным жылым пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Мерапрыемства апынулася пазнавальным і цікавым. Удзельнікі гульні атрымалі памятныя прызы ад ратавальнікаў.
