back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

12 ліпеня 2019

Агароднік, Аўсішчар, Бамштэйн, Барбін… У шматнацыянальным Сянне напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны яўрэі складалі палову насельніцтва.

30 і 31 снежня 1941 года амаль усіх іх, па афіцыйных звестках 965 чалавек, расстралялі. Старых, жанчын, дзяцей – толькі за тое, што яўрэі.

 Прозвішчы большасці ўстанавілі ў першыя пасляваенныя гады. Але пошукі не перапыняліся ніколі. Апошнім часам адноўлены імёны яшчэ 174 чалавек. Яны таксама занесены на чорныя мармуровыя пліты, што ўстаноўлены непадалёк ад вёскі Казлоўка разам з памятным знакам “Боль” віцебскага скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў Івана Казака. На днях адбылася жалобная цырымонія яго адкрыцця. Помнік на месцы трагедыі быў устаноўлены яшчэ раней. Разам яны ўяўляюць мемарыяльны комплекс, які будзе нагадваць пра зверствы фашызму, пра ахвяры, якія панесла мірнае насельніцтва.

 — Мы не можам, мы не павінны забываць сутнасць фашызму, яго палітыку, накіраваную на вынішчэнне яўрэяў, цыган, славян, — падкрэсліў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, які прысутнічаў на жалобнай цырымоніі адкрыцця памятнага знака.

 Да прысутных звярнуўся і Васілій Чараднік, старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта. Ён падзякаваў работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі, усім, хто меў дачыненне да стварэння і ўстаноўкі памятнага знака.

Ідэя ўстанавіць памятны  знак на месцы расстрэлу мірных жыхароў Сянна, па яго словах, узнікла некалькі гадоў таму, яе падтрымалі калегі, грамадскасць. Вынікам шматгадовай працы як раз і стала стварэнне памятнага знака “Боль”.

На адкрыццё помніка сабралася шмат сенненцаў розных пакаленняў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Але сярод іх лёгка было заўважыць Ніну Калугіну. Жанчына прыехала з Яраслаўля. У дзявоцтве яна насіла прозвішча Кішчыцар. Тут, у гэтай магіле, засталіся ўсе яе продкі, якія не змаглі пакінуць Сянно.

 У нашай краіне працягваецца акцыя “Беларусь помніць”.  Яна набывае розныя формы. Да яе далучаецца ўсё большая колькасць людзей. На Сенненшчыне яна таксама стала неад’емнай часткай грамадскага жыцця.

«Голас Сенненшчыны»

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern