back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

22 лістапада 2018

Адзіны тарыф на электраэнергію для насельніцтва плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2019 годзе

Адзіны тарыф на электрычную энергію для насельніцтва плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў у час рэспубліканскага семінара-нарады па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, будаўнічы комплекс нацэлены на стварэнне ўмоў для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі ў жылых дамах. "Адпрацоўваем пытанне па дыферэнцыраваным тарыфе на электрычнасць. Плануем, што ў наступным годзе зробім адзіны тарыф на электрычнасць. Гэта значыць, адменім дыферэнцыраваны, - сказаў Уладзімір Кухараў. - Пасля будаўніцтва БелАЭС у нас будзе ў дастатковай колькасці айчыннай электраэнергіі. Мы бачым, што зможам прадаставіць для насельніцтва танную электраэнергію ў любых аб'ёмах".

Ён адзначыў, што даступны кошт электраэнергіі стане галоўным стымулам для яе максімальнага выкарыстання. "Працуем з Міністэрствам энергетыкі па тарыфах на электраэнергію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленне. У бліжэйшы час прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зніжаны для дамоў з электрычным ацяпленнем. Акрамя таго, будаўніцтва такіх дамоў дасць магчымасць значна знізіць аб'ём сродкаў, неабходных для будаўніцтва інфраструктуры", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Сёння пачаўся двухдзённы рэспубліканскі семінар-нарада па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Сярод яго ўдзельнікаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, а таксама кіраўнікі міністэрстваў і канцэрнаў, дырэктары будаўнічых арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Яны наведалі ААТ "МАПІД", дзе азнаёміліся з магчымасцямі вытворчасці індывідуальных жылых дамоў, а таксама жылы комплекс "Новая Баравая". У праграме таксама наведванне ТАА "Сучасныя бетонныя канструкцыі" ў Мінскім раёне і ПУП "Енісей" у Заслаўі.
Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern