back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

17 студзеня 2020

Адзіны дзень інфармавання на тэму «Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва» прайшоў на Сенненшчыне

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы Сенненскага раённага выканаўчага камітэта наведалі 8 працоўных калектываў.

Распавялі пра сітуацыю ў сферы занятасці і беспрацоўя ў Рэспубліцы Беларусь. Узнімалі пытанні заработнай платы, яе выплаты, распрацоўкі дзейсных механізмаў для матывацыі працы. Данеслі прысутным інфармацыю ў сферы занятасці і беспрацоўя па Сенненскаму раёну.

Так, сітуацыя ў сферы занятасці і беспрацоўя ў Сеньненскім раёне знаходзіцца пад пастаянным кантролем і ў цяперашні час не выходзіць за рамкі прагназуемай. Узровень рэгіструемага беспрацоўя на 01.01.2020 склаў 0,4 працэнта пры гранічна дапушчальным на канец 2019 года - да 1 працэнта. Колькасць беспрацоўных на 01.01.2020 склала 29 чалавек ці на 9 чалавек менш, чым на 01.01.2019.

У бягучым годзе прадоўжана работа з наймальнікамі па своечасовым і поўныма прадастаўленнi наймальнікамі звестак аб наяўнасці свабодных рабочых месцаў. Забяспечана штодзённае ўзаемадзеянне кадравых службаў арганізацый з кіраваннем па працы па пытаннях паўнаты і своечасовасці актуалізацыі звестак аб наяўных у арганізацыях вакансіях.

Адпрацаваны і эфектыўна дзейнічае механізм актуалізацыі Агульнарэспубліканскага банка вакансій, размешчанага на партале Дзяржаўнай службы занятасці. Колькасць вакансій, заяўленых наймальнікамі, на 01.01.2020 склала 101. Найбольшая колькасць вольных працоўных месцаў заяўлена прадпрыемствамі сельскай гаспадаркі - 87,3 працэнта, аптовага і рознічнага гандлю - 2,2 працэнта, вытворчасць тэкстыльных вырабаў - 10,5 працэнта.

Структура вакансій, заяўленых наймальнікамі, змяняецца ў бок павелічэння попыту па рабочых прафесіях. Удзельная вага вакансій па рабочых прафесіях на 01.01.2020 склала 85,3 працэнта.

Найбольш запатрабаванымі прафесіямі у наймальнікаў у цяперашні час з'яўляюцца: швачка, трактарыст, жывёлавод, аператар машыннага даення, вадзіцель аўтамабіля. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы, аграномы.

Актыўная праца з наймальнікамі па поўным і своечасовым прадастаўленні вакансій абумовіла зніжэнне ўзроўню напружанасці на рынку працы.

Узровень напружанасці на рынку працы - 0,3 беспрацоўных на 1 вакансію. Праводзіцца мэтанакіраваная работа па забеспячэнню занятасці насельніцтва. У рамках рэалізацыі падпраграмы 1 «Садзейнічанне занятасці насельніцтва» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады у 2019 г. на створаныя працоўныя месцы і былія вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную працу ўладкавана 352 чалавекі, з іх 216 беспрацоўных.

На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіравана 11 грамадзян, у тым ліку «пад заказ наймальніка» - 7 чалавек.

У перыяд сталага пошуку працы арганізавана часовая занятасць у выглядзе грамадскіх аплатных работ для 105 чалавек.

У рамках садзейнічання ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму з аказаннем фінансавай падтрымкі аказана матэрыяльная дапамога ў выглядзе субсідыі - 3 беспрацоўным.

1 беспрацоўнаму аказаны садзейнічанне ў працаўладкаванні для набыцця вопыту практычнай працы з частковай кампенсацыяй наймальнікам затрат на аплату працы.

На новае месца жыхарства і работы пераселена 2 беспрацоўных. Забяспечана часовая працоўная занятасць 84 вучняў у вольны ад вучобы час. Арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 3 інвалідаў. Згодна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2018 г. № 950 «Аб некаторых пытаннях у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва» на 2019 г. Сенненскі раён аднесены да тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы.

На 01.12.2019 г. у раёне палепшылася сітуацыя па паказчыках:

- працэнт вымушанай няпоўнай занятасці (знізіўся з 7,6% да 2,7%);

- цэладзённыя прастоі (знізіліся з 1,8% да 1,5%);

- на ўліку адсутнічаюць беспрацоўныя, якія стаяць на ўліку больш за год;

- каэфіцыент напружанасці знізіўся з 0,4 да 0,3;

- узровень беспрацоўя на 01.01.2020 не змяніўся ў адносінах да 01.01.2019 і склаў - 0,4.

Сярэдняя заработная плата ў студзені-лістападзе 2019 ў цэлым па раёне склала 730,4 рублёў (па вобласці 908,9), у тым ліку ў лістападзе - 735,5 рублёў (357,4 долара ЗША ў эквіваленце, вобласць - 944,2 рублёў, 458 дол.), тэмп росту да адпаведнага перыяду 2018 - 113,6 і 115,5% (вобласць - 113,1 і 112,6%, адпаведна).

Сярэдняя заработная плата ў лістападзе 2019 года па асноўных відах эканамічнай дзейнасці склала: сельская, лясная і рыбная гаспадарка - 614 рубля (тэмп росту да лістапада 2018 г. - 117,1 працэнта), прамысловасць - 724,5 рубля (105 , 3 працэнта), будаўніцтва - 862,9 рубля (171,1 працэнта), гандаль - 689,1 рубля (123,4 працэнта), транспартная дзейнасць - 791,3 рублёў (108,2), інфармацыя і сувязь - 1 321,6 рубля (101,7 працэнта), адукацыя - 725,1 рубель( 115,3), ахова здароўя – 808,4 рублёў (117,5), культура, спорт - 594,8 рубля (116,4).

Удзельная вага фонду заработнай платы бюджэтных арганізацый у лістападзе 2019 года склала 29,2 працэнта ў фондзе заработнай платы арганізацый камунальнай формы ўласнасці.

У сакавіку—лістападзе 2019 г. арганізацый з узроўнем заработнай платы менш МЗП няма.

Паводле статыстычных дадзеных узровень сярэднямесячнай заработнай платы менш за 500 рублёў у студзені-лістападзе 2019 г. склаў у ААТ «Літусава» - 439,8 рублёў, ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» - 449,1 рублёў, ААТ «Студзёнка» - 444,2 рублёў.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern