back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў
Галоўная Улада Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

Анюхоўскі Анатолій Васільевіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы
Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Віцебскай вобласці

Камісія: Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі

Адрас і службовы тэлефон:

211072, Віцебская вобл., Талочынскі р-н, аг. Азярцы
8-02136-3-11-43

Біяграфія

Нарадзіўся 6 красавіка 1954 года ў вёсцы Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном.

Працаваў глебазнаўцам Віцебскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі, галоўным аграномам калгаса «Прагрэс», старшынёй калгаса «Гігант», галоўным аграномам міжгаспадарчага прадпрыемства па кормавытворчасці Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, галоўным спецыялістам па кормавытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі Талачынскага раёна, галоўным аграномам калгаса імя Энгельса Талачынскага раёна, намеснікам старшыні па раслінаводстве Талачынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, старшынёй Талачынскага раённага аб’яднання па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Сельгасхімія», старшынёй Талачынскага райвыканкама, дырэктарам унітарнага даччынага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці «Віцебскхарчпрам».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Дырэктар рэспубліканскага вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод».
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», сярэбраным медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Аграпрамысловы комплекс».

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern