back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Біяграфія

Мозаў Віктар Міхайлавіч нарадзіўся 30 кастрычніка 1962 года ў вёсцы Забалацце Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1985 годзе скончыў Мозырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.К.Крупскай па спецыяльнасці ”агульнатэхнічныя дысцыпліны і праца“.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1984 годзе цесляром 2 разраду ПМК-86 трэсту ”Сегяжстрой“.

Са жніўня па кастрычнік 1985 года, затым з 1987 па 1990 год працаваў майстрам вытворчага навучання Рагачоўскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 150 Гомельскай вобласці.

У перыяд з 1990 па 1992 год – станочнік ІІІ разраду Лепельскага лясгаса Віцебскай вобласці.

З лютага па чэрвень 1992 года працаваў токарам 4 разраду аўтапарку № 14 г.Лепеля, затым з 1992 па 1994 год і з 1995 па 1996 год – токарам 4 разраду аўтатранспартнага прадпрыемства № 14 г.Лепеля Віцебскай вобласці.

З 1996 года па 2000 год – арганізатар рознічнага гандлю, з 2000 года па 2008 год – начальнік  Лепельскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскай вобласці.

З 2008 года па 2011 год займаў пасаду намесніка дырэктара, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства ”Бароўка“ Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

З 2011 па 2016 год – дырэктар Лепельскага камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ”Лепель“ Віцебскай вобласці.

З 2017 па 2019 год займаў пасаду начальніка цэха № 1 адкрытага акцыянернага таварыства ”Лепельскі рамонтна-механічны завод“ Віцебскай вобласці.

З 2019 года – намеснік старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.

back_pattern