back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Біяграфія

  Намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама

Голубеў Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся 4 сакавіка 1969 года ў п.Посым Хасанскага раёна Прыморскага краю Расійскай Федэрацыі. У 1991 годзе скончыў установу адукацыі "Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія" па спецыяльнасці "гідрамеліярацыя".
Працоўную дзейнасць пачаў у 1986 годзе - слесар мехатрада Лёзненскага раённага вытворчага аб'яднання па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі. У 1991 годзе - загадчык аддзела камсамольскіх арганізацый Лёзненскага РК ВЛКСМБ. З 1992 па 1995 год займаў розныя пасады ў перасоўнай механізаванай калоне ПМК-28 аб'яднання "Віцебскмеліярацыя".
З 1996 па 2004 працаваў у Лёзненскім раённым выканаўчым камітэце: галоўным архітэктарам, загадчыкам аддзела, а таксама намеснікам старшыні па будаўніцтве, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
У 2004 - 2005 годзе - інжынер паста кантролю "Лёзна" Віцебскага аддзела ўпраўлення транспартнага кантролю.
З 2005 па 2008 год займаў пасаду старшага інспектара паста вагагабарытнага кантролю "Лёзна" транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
У перыяд з 2008 да 2011 года працаваў начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва, галоўным архітэктарам Віцебскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2011 - 2012 годзе начальнік упраўлення па праектаванні і будаўніцтве СТАА "ФОРТЭКС-Водныя тэхналогіі".
З 2012 па 2021 год займаў пасаду галоўнага спецыяліста ўпраўлення па архітэктуры і горадабудаўніцтве камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
З красавіка 2021 года - намеснік старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.
back_pattern