Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама
Красакоў Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся 29 верасня 1975 г. ў г.п. Карма Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. У 1997 годзе скончыў установу адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут" па спецыяльнасці "матэматыка і інфарматыка", у 2003 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "інфармацыйныя тэхналогіі ў дзяржаўным кіраванні".
Працоўную дзейнасць пачаў у 1997 годзе - настаўнікам матэматыкі, а затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Кіраўскай сярэдняй школы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
З 1998 па 1999 працаваў інжынерам-праграмістам, настаўнікам Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.
З 1999 па 2008 год займаў розныя пасады ў Віцебскім раённым выканаўчым камітэце: вядучага спецыяліста аддзела арганізацыйнай і кадравай работы, загадчыка аддзела па справах моладзі, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, начальніка аддзела інфармацыі, начальніка аддзела ідэалагічнай работы. У 2008 - 2009 годзе - галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама.
З 2009 па 2013 год займаў пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска.
У 2013 - 2014 годзе працаваў начальнікам ЖЭУ-22 даччынага камунальнага унітарнага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства "ЖРЭТ Першамайскага раёна" г.Віцебска.
З 2014 па 2016 год выконваў абавязкі старшыні, а потым займаў пасаду старшыні Ноўкінскага сельскага выканаўчага камітэта Віцебскага раёна.
У перыяд з 2016 па 2021 год - старшыня Віцебскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
З ліпеня 2021 года займае пасаду намесніка старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.