back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Біяграфія

Лебедзеў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся 16 снежня 1975 года ў горадзе Віцебск. У 2006 годзе скончыў установу адукацыі ”Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны“ па спецыяльнасці ”заатэхнія“.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1995 годзе ў якасці начальніка вытворчага ўчастка саўгаса ”Заронава“ Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З 1998 па 1999 год – намеснік кіраўніка па інфармаванні і выхаваўчай рабоце саўгаса ”Заронава“ Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З 1999 па 2000 год працаваў стралком ваенізаванай аховы Акцябрскага раённага аддзела аб’яднання ”Ахова“ пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Віцебскай вобласці.

З сакавіка па верасень 2000 года – экспедытар малога прадпрыемства ”Вікторыя“ г.Віцебск.

З 2000 па 2002 год выконваў абавязкі, затым з’яўляўся Першым сакратаром Віцебскага раённага грамадскага аб’яднання ”Беларускі Патрыятычны Саюз Моладзі“ Віцебскай вобласці, а з 2002 па 2007 год пасля рэарганізацыі – першы сакратар Грамадскага аб’яднання ”Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ Віцебскай вобласці.

У перыяд з 2007 па 2009 год працаваў у Віцебскім раённым выканаўчым камітэце: вядучым спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, галоўным спецыялістам па жывёлаводству, паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарцы аддзела вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

З 2009 па 2010 год займаў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства ”Пестуніца“ Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З 2010 па 2011 год – намеснік кіраўніка сялянскай (фермерскай) гаспадаркі ”Дубрава“ Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

У перыяд з 2011 па 2013 год працаваў кіраўніком сялянскай (фермерскай) гаспадаркі ”Растоў Дон“ Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Начальнікам транспартнага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі плодаагароднінны камбінат“ Віцебскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляўся з 2013 па 2014 год.

З 2014 па 2018 год выконваў абавязкі старшыні Тулаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Ноўкінскага сельскага выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці.

З 2018 года па 2019 год – старшыня Ноўкінскага сельскага выканаўчага камітэта Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З 3 чэрвеня 2019 года назначаны першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці.

З’яўляецца дэпутатам Ноўкінскага сельскага Савета дэпутатаў.

 

back_pattern