back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Актуальная інфармацыя

21 лютага 2019

Інфармацыя да Указа Прэзідэнта ад 12.02.2019 № 47

12 лютага 2019 года кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 47, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у дзеючае Палажэнне аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 года №573 ”Аб Рэспубліканскай дошцы гонару“ (далей - Палажэнне).
У прыватнасці, усталявана новая дата афіцыйнага адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару: штогод напярэдадні Свята працы - 1 Мая. У сувязі з пераносам даты афіцыйнага адкрыцця змяняюцца тэрміны падвядзення вынікаў конкурснага адбору лепшых кандыдатур для вылучэння ў прэтэндэнты на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару.
Змянілася і колькасць намінацый. Раней пераможцы спаборніцтваў вызначаліся па двух напрамках: асобна – у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця, і асобна – па эканоміі рэсурсаў. У абноўленым Палажэнні два напрамкі аб'яднаны ў адно, і пераможцы спаборніцтваў будуць заносіцца на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і па эканоміі рэсурсаў.
Пры гэтым абноўленым Палажэннем ўводзіцца новая намінацыя – ”за дасягненне найлепшых паказчыкаў па выніках працы за справаздачны год сярод арганізацый сацыяльнага абслугоўвання“. Для пераможцаў у ёй вызначана два месцы на Рэспубліканскай дошцы Гонару.
Указаная намінацыя ўведзена па прапанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Варта адзначыць, што ў сістэме сацыяльнага абслугоўвання вядучую ролю адыгрываюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў і дамы-інтэрнаты для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. У гэтых арганізацыях занята больш за 29 тыс. чалавек, або звыш 75 працэнтаў ад агульнай колькасці ўсіх работнікаў сістэмы Мінпрацы і сацабароны. Публічнае прызнанне грамадскай значнасці дзейнасці арганізацый сацыяльнага абслугоўвання стане дзейсным маральным стымулам для павышэння эфектыўнасці іх працы.
Таксама ў новай рэдакцыі Палажэння сістэматызаваны парадак конкурснага адбора прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару на ўзроўні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, вызначаны ўмовы правядзення названага адбору і кола яго ўдзельнікаў, скарэктавана норма па недапушчэнні да разгляду кандыдатур, у дачыненні да якіх устаноўлены факты карупцыі.
Для пацверджання зацікаўленасці арганізацый і іх філіялаў ва ўдзеле ў конкурсным адборы Палажэннем прадугледжаны заяўны прынцып іх удзела.
Удасканалены і парадак вызначэння прэтэндэнтаў. Для выпрацоўкі адзіных падыходаў да пераліку паказчыкаў, крытэрам вызначэння прэтэндэнтаў і ацэнцы іх дзейнасці за справаздачны год Палажэннем прадугледжана ўзгадненне інструкцый, якія распрацоўваюцца адказнымі за вызначэнне прэтэндэнтаў, з Мінэканомікі.
Канкрэтызаваны пералік дакументаў, якiя прадстаўляюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам адказным за вызначэнне прэтэндэнтаў, а таксама матэрыялы, якія дадзеныя дзяржаўныя органы прадстаўляюць у Мінэканомікі.
У мэтах пашырэння пераліка пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва дадаткова вызначана, што арганізацыі і іх філіялы, занесеныя на Рэспубліканскую дошку Гонару на працягу двух гадоў запар, не могуць выступаць у якасці ўдзельнікаў конкурснага адбору для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару, які праводзіцца ў годзе, наступным за такім перыядам .
Новая рэдакцыя Палажэння аб Рэспубліканскай дошцы Гонару захоўвае дзеючыя падыходы да ўліку дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern